Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1923).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


4.

За сахой, бараной,
За сярпом і касой
З дня на дзень, з году ў год
Сьлёзы, пот лье народ,
А за гэта за ўсё
Што-ж дабыў за жыцьцё?
Гэй, го-го! Гэй, го-го!
Мы жывём і пяём,
Хлеб наш людзі ядуць,
Мы-ж мякіну жуём!..

3 тапаром і пілой
Маразянай зімой
З дня на дзень, з году ў год
Шуркі ставіць народ,
А за гэта за ўсё
Што-ж дабыў за жыцьцё?
Гэй, го-го! Гэй, го-го!
Мы жывём і пяём,
Аграваем другіх,
Самі холад клянём!..

На палац, на пакой
На сьпіне на худой
3 дня на дзень, з году ў год
Бэлькі носіць народ,
А за гэта за ўсё
Што здабыў за жыцьцё?
Гэй, го-го! Гэй, го-го!
Мы жывём і пяём,
Домы ставім людзям,
Самі мром пад вуглом!..

5.

Як выйду за хату
На траву-лагі,
А што-ж касіць буду,
Божа дарагі?
Ой лю-лі, лю-лі,
Што-ж буду касіць?..