Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Выйдзі, дзяўчынка, выйдзі, галубка,
Ў садзік ка мне пагуляці;
Ўжо зайшло сонейка, цень лёг на гонейка,
Ўецца туман сенажацяй.

|}



Людка.

Як Людкі не бачу,—
Ня міла мне жыць:
І сохну, і плачу,
І сон не бяжыць!
І хатка—ня міла,
Ўрагамі—дружкі,
І сьвет—як магіла,
І ночкай дзянькі!
Як Людку угледзеў,
Забыўся на ўсё!—
І плач уцёк недзе,
І раем жыцьцё!
Хоць поўна хмар небо,—
Сьвет—яснасць адна!
Сам сыты бяз хлеба,
Вясёлай душа!
Забыты ўсе болькі,
Што ходзяць са мной,—
Ўсё хочыцца толькі
Быць з Людкай-красой…
К ружовінькім шчочкам
Губамі прыльнуць
І песьню аб Людцэ
На ўвесь сьвет грымнуць!
Грымнуць—прытуліцца
Да белых грудзей,
Упіцца,—забыцца
На сьвет, на людзей!