Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

III. Для Яе́.

З зорак усходніх, заходніх, з блыскучай
маланкі выткаў-бы шаты,
З сонца і кветак-пралесак карону—
вяночэк зьвіў-бы Табе я.

С пальмаў, с цыпрысаў сьвятліцу ў цьвітучай,
цяністай строіў-бы кнеі;
Воблачак зняў-бы на трон з небасклону,
с-пад сонца пышны, багаты.

Шоў-бы ў палац панаваць с каралеўнай,
царэўнай яснай тады я,—
Славіць, шчаслівіць сваю маладую,
сьвятую песьняй няпетай.

Сэрцавы струны зьвінелі-б нязвеўна,
павеўна гымны жывые;
Казку тварыў-бы с табой залатую
такую, як думка гэта.