Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Спагадная-нудная песьня плыве,
Губляючы ў пушчы свае пералівы,
У шэлестах белаго коласа нівы,

Плыве гэта песьня ка мне і заве,
І ў сэрцы звініць, як каса у траве:
«Ты так-жэ, брат, сееш… а дзе тваё жніво?»

|}



Адцвітанне.

Не шасьцяць каласы,
Звон не валіцца с касы,
Не кладуцца ў стог пласты,
Толькі сыплюцца лісты
На яловые кусты,
На сухіе верасы.

Не іскрыцца небазор,
Не цвіце трава-чабор,
Не цыгліць птушыны стан,
Толькі поўзае туман,
Вецер бье ў нямы курган,
Шэпаціць імглісты бор.

Змога вольная снуе,
Очы ўставіўшы свае,
То галубне, то пужне.
Сэрцэ бьецца у паўсьне,
Думка сэрцу аб вясьне
Здрадны голас падае.



На склоне лета.

Пусьцее поле, моўкне птушка,
Скідае жоўты лісьць бяроза,
Нямее песьня—весялушка,
Ліюцца з неба каплі—сьлёзы.