Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ступіш… і гадзіны ўюцца ля ног,
Крыкнеш… ня чуюць камення;
Рукі працягнеш ты, повен трывог…
Ласкі не знаюць палення.

|}



Мая доля.

Што дасі заўтра, доля зьмянлівая,
Спадзяюся пацехі я мала;
Адно знаю, што ўсё нешчасьлівае
Ты мне толькі дагэтуль давала.

Сіратой па чужых кутох кідала
І нудою мне грудзі сушыла;
Не раз так мне была ты абрыдала,
Што ўсьмехалася шчасьцем магіла.

Ты, калі мне ў вачах разьясьнялася,
Сэрцэ білося верай, надзеяй,
Хоць незванаю знекуль яўлялася,
І тады адны сьлёзы я сеяў.

Ты шумела мне песьні магільные,
Як мяцеліца дзікая ў полі;
Ты несла мне усё непрыхільнае…
Эх, не знаць-бы цябе мне ніколі!

Мусіць, доля, ты ў цернях радзілася,
А зіма і слата гадавалі,
Ад няволі ты мучыць наўчылася,
А пасьля мне багі цябе далі…



Прыста́ў я жыць…

Прыста́ў я жыць на белым сьвеце,
Хоць столькі ўвокала жыцьця;
Завялі думкі на расцвеце,
Душа жадае небыцьця.