Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Далей і далей праз выдмы няплодные
Ўсё непакорна, шукаючы ўсё,
Покі не згаснуць прасьветычы зводные
Покі не згасьне жыцьцё!..

|}



* * *

Дзе ты, шчасьце маё, дзе ты сьветлая доля?
За што сэрцэ гняце жалю дзікая змора?…
Выйду цёмнай парой гэт за вёску на поле,
І падслухаю сьціха, што ночка гаворэ.

Можэ гоман пачую, што жаль і трывогу
Песьней радасьці зглушэ і ўсьпіць на заўсёды,
Можэ ўскажэ нешчасному к долі дарогу
І разгоне ў душы цемнаты́, непагоды.

Га! нічога ня чуць, толькі неяк здаецца
Жутка вые, гудзіць сівер с поўначы зімны,
Толькі шум баравы́ с цёмнай далі нясецца
І пяе у душы пахаронные гымны,



* * *

Легло на сэрцы горэ нядольнае,
Легло і мучыць, гняце,
Ў думках замёрла жальба нявольная,
Боль неспажыты цьвіце.

Дзе я ня кінуся, с песьняй ня вылету,—
Выхаду, сьцежкі німа…
Лёдам гасьцінец мой выбіты, выліты,—
Лёд—як магіла сама.