Мой дом—амшалай пушчы сховы,
Сяліба ясеняў, сасон,
Гдзе сьмех русалчын, лясуновы
Палошыць вечна-цяглы сон.
Мой дом—пешчаные разлогі—
Пакута сцюжы і сьпякот,
Гдзе ў скібах лад вядуць нарогі,
Аздобай цьвет—чырвоны пот.
Мой дом—узьмежных зёлак восьці,
З сухой асінаю курган,
Гдзе тлеюць прадзедавы косьці,
Гдзе плачэ ночка ды туман.
|}
* * * Як я полем іду, гнецца колас ка мне. Як я лугам іду, траўка сьцелецца ў ног, Як я лесам іду, зважна думкі сную, Як я ў хатку ўвайду, мяне штосьці гняце, |