Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/263

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А прыдзе ночка да маей хаткі,
Стане ў куток, падапрэцца
І, ў думах-думках, стоючы гэтак,
Песьняй глухой адазвецца.
А ў грудзях сэрцэ птушкай заскачэ,
Хадыром хатка заходзе,
Як ноч аб долі цяжкай мужычай
Нудна галосе, заводзе.

|}



Доля.

Ные сэрцэ без патолі,
Нудна льюцца сьлёзы…
Выйду клікаць лепшай долі
Ў даль, пад шум бярозаў.
Дзе ты лепшая, дзе, доля?
Прыбудзь,—хай пазнаем!
Прымем хлебам, прымем солей,
Шчыра прывітаем.
Дарма плачу, прызываю
І ў жалю малю я:
Вецер словы адбівае—
Доля ані чуе…
Ой ты, песенька, маўчы ты!
Не нам вецер зьбіці:
Хадзі с сэрцэйкам разьбітым
Па долі тужыці.



Кара́лі.

(Пацеркі).

Як ішоў я ў бой кіпячы,
Як прашчаўся с хаткай,
Тут Гануля мая с плачэм:
«Пойдзеш гінуць, братка!