К новай долі шлях нам ляжэ,
Як на небі млечны шлях,
Слова, дум, ніхто не зьвяжэ;
Жыць, цярпець ня будзе страх!
І не стане больш пакуса
Першых лепшых з боку браць
Славяніна-беларуса
Вечна ў лапці абуваць.
Дык наперад, покі сэрцэ
Бьецца, рвецца на прастор,
Годзі млеці ў паняверцы!
Гэй да сонца! гэй да зор!
|}
* * * За праўду, за шчасьце, за лепшую долю |