Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/252

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

К землям уставіў незабраным вочы,
Стрэльбу набіў і ружанцам ляскочэ.

Пільнуюць тые і гэтые броду.
Так Нёман з даўнай гасьціннасьці рупны,
Сялібы лучучы братніх народаў,
Стаўся граніцай для ўсіх недаступнай,
І той мог толькі прайці яе сьмела,
Каму на волі жыцьцё надаела.
Адно галінка літоўскага хмелю,
Наджана тофілю прускага красай,
Пнецца па вербах і цінавым зельлю,
К любаму пнецца, як з даўнага часу:
Сьлед кіне ў рэчцэ вяночкам нявілым,
І на чужыне ўжо лучыцца з мілым.
Ды салавейкі пад Коўнай з дубровы
Са сваякамі гары запушчанскай
Свае літоўскіе баюць размовы,
Дзелюцца спольна і дружбай, і ласкай,
Якбы граніцы незнаючы новай.

А людзі?.. Людзі ўпіліся бітвою;
Даўная Прусаў з Літвою зажыласьць
Пашла ў непамяць; падчас толькі міласьць
І людзей годзіць… Я знаў людзей двое…

Гэй, Нёман! Хутка к тваім сумным водам
Рынуць навалы нясьці зністажэнне,
І ў бераг, з вечных галоцючы ценяў,
Тапор чужынца бязлітасна ўесца;
Стрэл салавейкаў разгоне ў гародах.
Што быту лепшаго выснуюць сплёты,
Парве ўсё чыста ненавісьць народаў,
Парве ўсё чыста… Каханкаў-жэ сэрцы
Злучацца ў песьнях ізноў Вайдэлёты.

|}



Трох Будрысаў.

Стары Будрыс трох сынаў, як сам, ёмкіх літвінаў
На дзядзінец заве і гаворэ: