Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Пусткаю зірнула
У яго прысельлі:
Ні плужок, ні збожэ
Вока не вяселіць;
Зноў зрастаюць гоні
Лазінаю дзікай,
Зайцаў там ды соваў
Толькі чутны клікі.
Так звярцелась прахам
Доля чэлавека,
Так усё ідзе ў нас
Ад века да века.
Можэ хто ня верыць
Гэтай песьні сьлёзаў?
Дык паслухай толькі
Гоману бярозаў;
Што крыжы гавораць
Пры пуціне кажнай,
Ды званы на вежы,
Што гудзяць так важна;
А яны раскажуць
Аб маей старонцэ,
На якую глянуць
Страшна нават сонцу…

|}



Ў шынку.

Што заснуў там, шынкар? Гэй, сякі ты, такі!
На стол чаркі! Пьюць, знай, не здарма бедакі.
Не нам долю сваю ўспамінаць-праклінаць,
Налівай, выпівай, каб ня чуць і не знаць!
Ты, музыка, настрой нам скрыпулю сваю,
Я пад звон гулкіх струн аджыву, запяю!
Толькі рэж—не жалей, агнісьцей, весялей,
Так ад самай душы, ад збалелых грудзей!
Сірата я сягоньня—дзе гляну—вазьму.
Калісь бацьку я меў, пакой вечны яму;
Цегавіт быў, не раз не даспаў, не даеў,
Жаль старога—не ў час ён душой загавеў…