Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/190

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ешчэ больш паляўнічым тут затрэсла скруха-неціхота:
Лавіці птушкі у сіло на век атпала ўжо ахвота.
Пакуце здаўся за грахі: узьдзеў пакутны ўбор жэбрачы…
Рэкой ідзе—ня пье вады, у лесе птушкі, як не бачэ.
Аж так дабрыў, дзе лес пылаў… Ўляцеў і сьледу не аставіў…
Па сьмерці ўбачыў галубкоў паміж сьвятых на небе ў славе.
..........................
Ўсю гэту повесьць знаем мы аб галубкох і паляўнічым
З Магабгараты, кнігі Інд, якой лет тысячы тры лічым.

|}



Ў Купальскую ноч.

Цёплым летам на Купальле,
Як ноч ляжэ безграніцы,
Зводы, чары бліжэй, далей.
Відны ў пушчы над крыніцай.
Ля калоды, на калодзе—
Ў кожным лесавым куточку
Кветка-папараць усходзе,
Зацьвітае ў гэту ночку.
Хто захочэ ў цёмнай гушчы
Пашукаці, паспытаці,
Падпільновуе Дух Пушчы
І не дасьць нічога ўзяці.
Вось, глядзіце! Зважна, ціха
Чэлавек ідзе, крадзецца;
Што за немач, што за ліха?
Ці-ж німа ўжо дзе падзецца?
Вочы кроўю наліліся,
Аб зуб зубам страх ляскочэ,
Клубам гнецца, прыхіліўся:
Кветку-шчасьце цапнуць хочэ.
І мармочэ, як с прассоння,
Пад шурпатымі сукамі:
Ці-ж, як летась, і сягоньня
Мне с пустымі йсьці рукамі?
Кожны год іду сюды я,
Кожны год надзею маю,