Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/179

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Падумаў: «Вот, так ласуны над ласунамі:
«Знайшлі сварыцца
«Пры чужым карытцы!..»
І… паляцеў, залопаўшы крыламі.


А ну, чытацелю, згадай канец:
Хто мужыкі, а хто такі глушэц?

|}



Асёлъ і навука.

Байка.

Аслова невуцтва не раз
Служыла дурням за паказ;—
Дык вось нарэшце узялі
Асла ў навуку аддалі.
І сталі ўчыць яго чытаць,—
Вучылі нават і пісаць.
Асёл так шчыра ўчыцца ўмеў,
Што кніжкі ўсе, як сена, зьеў
І столькі ў гэтым скарыстаў,
Што горш убоістым ён стаў!..


Людзям ёсць тут такі прымер,
(Ёсць людзі на быдля манер):
Хоць колькі ні вучы асла,
Аслом ён будзе да канца!.



Ігнат і пьяўкі.

Байка.

Лет шмат
Таму назад
Ігнат
Гарачынёй, здаецца,
Купаўся ў рэчцэ
І, як на грэх,
(Бадай што заец,
Паганец,