Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Як на небе зара, ці як думка ў душы,
Не скуешся няволі ты путамі:
Ты, як той салавей, зазьвініш і ў глушы,—
Запяешся людзьмі і закутымі.
Пей-жэ, песьня, дзень, ноч, песьня родная нам,
Апевай жыцьцё наша праклятае,
І зайграй ты па сэрцу хоць раз бедакам,
Наўчы, як найці шчасьце багатае.
Зазьвіні ты, як звон, і удар, як пярун,
Песьня наша, як воля, магучая!
Хай крыўдзіцель дрыжыць, як падбіты каршун,
Хай нясуцца ў сьвет рэхі грымучые!..

|}



* * *

Патсекайце тое дрэва,
Што ў корні ўсыхае;
Не ўважайце таго сэрца,
Што жалю не мае.
Страшце птушку, праз якую
Свойская загіне;
Забывайце песьню, што вам
Вораг ваш накіне
Ой, гадуйце, падлівайце
Гай жывы, зялёны;
Сэрцу добраму давайце
Добрые паклоны.
Паважайце тую птушку,
Што крыўды ня робе;
Не чурайцесь роднай песьні
Ў шчасьці і ў жало́бе.



Папросту.

Простым мы словам з сьветам гаворым,
Песьні аб цяжкай творым нягодзі,
З думкамі рвёмся к сонцу і зорам.
Рвёмся к свабодзі.