Гэта старонка была вычытаная
Гоман-славу, чорнай хваляй
Што зьбіралі курганы,
Белы косьці, што гублялі
Беларускіе сыны.
Што сабе кавалі путы,
Ў бітвах мручы за другіх…
Як-бы модлы і пакуты
Ўсіх—і наскіх, і чужых.
І сягодьняшняй праявай
Звоне шчасьце небарак,
Што са славою за славу
І памерці німа як.
І у будучыну гляне,
Думкай песьня Дудара,
З непрывычным запытаннем:
Ці прачнуцца не пара?!.
Так даўно у нас не йгралі,
Дзіў адно плыве і чар,
Што раз выжэй, што раз далей.
Знаць, бывалы ён Дудар.
Старасьвецкі ён музыка,
Важна толк вядзе ў дудзе,
Важна долею вялікай
І свабодаю гудзе.
На курганавым каберцы
Нечувалае чуваць,
Што ўсё можэ толькі серцэ
Беларусаво паняць.
|}
З мінуўшых дзён. «Нашай Ніве» ў дзень яе
трохлетняй гадаўшчыны. Перайшло, мінула, |