Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Штось срэбнікаў с трыццаць—як пішэ ў законе
Узяў за Хрыста калісь Юда…
Аб гэткай цане ані сьнім мы сягоньня:
Станело ўсё—душы і цуды.
Дасьцё крыві с каплю, з гарошынку чэсьці—
І—ваша душа ва ўсей хвале…
Бо так—не купіўшы—ня сьлед на крыж весьці:
Гатовы сказаць, што вы ўкралі…

|}



Чужым.

Мы вас прынялі хлебам і соляй,
Людзі чужые;
Ўстрэлі вас ласкай нашаго поля
Кветкі жывые.
Нашы сасонкі шумнаго бора
Далі вам хаты,
Далі загонаў нашых разоры
Гонар богаты.
Пух і аўчынкі нашага хову
Грэлі зімою,
Птушкі вам гралі з нашай дубровы
Гымны вясною.
Ценям тулілі вас у сьпякоту
Нашы чарэсьні,
Нашые жнейкі ў жніўну работу
Пелі вам песьні.
Вашым патомкам нашые маткі
Казкі складалі:
Ў сэрцах дзіцячых праўдаў пачаткі
Сеў засевалі.
Верны славянскім спадкам, браточна
Ў госьцях вас мелі,
І шанавалі людзка, сьвяточна
Ў будні, ў нядзелі.
...............
Сотні лет песьцім днямі і ночай
Го́сьця на шыі—