Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Многа Янцэ сьніцца
Ў гэту ночку дум…
Аб спакойнай вёсьцэ,
Аб кутку сваім,
Аб вясьне, аб сонцы,
Аб жыцьці другім.
Міла ў думках брэдзе,
Цешыцца праз сон,
Але ці даедзе?
Ці даедзе ён?..

|}



Зіма.

1.

На марозе, на мяцеліцы
Прынёс сівер зіму срогую;
Людцы песьняй не вяселюцца,
Ў хаты крыюцца с трывогаю.
Ўсё замёрзла пад пялёнкаю
Сьнегу белага, халоднага;
Страх мець холад над старонкаю
Для убогага, галоднага.
Не плач, бедны, сьлязой горкаю!
Да вясны трэба памучыцца:
Ўзойдзе доля новай зоркаю,
І нешчасным папець лучыцца.
Мей надзею ў сэрцы ясную,
Што ня век зіма паношыцца,
І без жальб, што шлеш напрасные,
Сьлёзы высахнуць па крошаццэ.


2.

Белы стрэхі, бела поле;
Змоўкла птушэк сакатанне.
Гайда, Янка! Вось раздольле!
Кінь калёсы—выстрай сані!