Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Акалоту у кутку
С поўкапы;
С копку грэчкі і аўса
Ў другі кут.
Вось і плата табе ўся
За твой труд.
Ідзі ў ток, ідзі да дня
Цэпам бі,
І кароўку і каня
Накармі;
Адбяры, што ўзяў вясной,
Ў магазын,
Насып мех ты збажыной,
Вязі ў млын…
Прышла восень, мужычок,
Ой, прышла!
Глянь, што ў пуню і тачок
Прынесла.

|}



Зімовая ноч.

Каля зоркі зорка
Ў ніз глядзіць, мігціць;
Каля горкі горка
Сьнегам зіхаціць.
На гасьцінцы скрогат,
На прысадах інь,
Чутна воўчы рогат…
Глуш, дзе вокам кінь.
Цягнецца каняжка,
Сані—за канём;
Янка пад сермяжкай
На санях клубком.
Сіверна, марозна,
Забірае дрож,
Пырхае трывожна.
Толькі жыў гнядош.
Небо: залаціцца,
Пад санямі шум;