Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

2.

І чаго-ж, непагода сьлязлівая,
Непрасьветна вісіш над зямлёй?
Што ўрадзіла нам ніва убогая,
І таго не сабраць за табой!
У пракосе, ў капе, дый няскошэна
І стаіць, і гніе сенажаць;
І ў снапах, і незжатым бадзяецца
Дабро ў полі, аж сьлёз не стрымаць.
І ня хочэш ты гору мужычаму
Спагадаць, непагода, ані;
Не глядзіш, як ён будзе праводзіці
З дзяцьмі, з жонкай зімовые дні…
Што пачне ён, бедак, як разсьцеліцца
Белы сьнег на дварэ, на страсе?
Чым сямейку карміць яму прыдзецца,
І трасянкі с чаго натрасе?
Дзіцё плакаці будзё галоднае,
Будзе ў хлеве кароўка рыкаць,
Будзе сам ён стагнаць, а мяцеліца
Будзе выць, будзе ўсім падцінаць.



Прышла восень…

Прышла восень, мужычок,
Ой, прышла!
Глянь, што ў пуню і тачок
Прынесла.
Працаваў ты, працаваў
Круглы год,
Разліваў ты, разліваў
Кроў і пот,—
Наградзіў-жэ малайца
Труд вялік:
Налажыў куток сенца
Наш мужык.
Злажыў торпамі ў таку
Скарб—снапы: