Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Будзь нам багат, панок, будзь весел, рад,
З лета у лета будзь сыт і багат.
Гэй, гэй, жнейкі, не дрэмаць!
Час сярпы зубіць і жаць.

|}



Над ніваю ў непагоду.

1.

Постаць незжатая слотамі гноіцца,
Птушкай цярэбіцца, ветрам малоціцца,
Колас сагнуўся, зьмешаўся з гразёй;
Зжатые снопікі ў мэтлях валяюцца,
Віхрам зрываюцца, зерне зрастаецца…
Як-жэ ты, шнур наш, глядзіш сіратой!

Столькі і працы, і поту загнанымі
Ўложэна ў ніву скупую селянамі,
Столькі пашло уздыхання, мальбы!
Гляньце—ўсё нішчыцца злой непагодаю,
Небо не зжаліцца над зямлі ўродаю,
Небо ня чуе ні скарг, ні кляцьбы,

Сэрцэ забытых крывёй абліваецца,
Доля нешчаснаго ў полі бадзяецца,
Рады з нікуль не відаць і нічуць;
Думы ўзьнімаюцца, думы маркотные:
Што бедакі, хлебаробы гаротные
Холадам, голадам зімнім пачнуць?

Белай пялёнкаю сьнег разлегаецца,
З гікам мяцеліца дзіка ўздымаецца,
Ў сьцены бязлітасна валіць мароз…
Дзе тут схаваціся, дзе прытуліціся?
Дзе на кусок хлеба ў стужу разжыціся?
Божэ!.. а сьлёз тых, о сколькі тых сьлёз!..