Замест ружаў, георгіняў—
Крапіва, лаза, палын,
А пад імі, ў дамавіне
Ляжу я—нядолі сын.
Спачываю пазабыты
І чужымі, і сваймі…
О, цяпер адзет і сыты!
Жыў з зямлі і сьпі ў зямлі.
Над мной восенню слатлівай
Ды зімоваю парой
Гудзіць вецер жаласьліва
Песьняй гораснай такой.
Вецер сьвішчэ, вецер стогне,
Жальбы шле ў выцьці дзіком;—
Можэ сэрце чыё дрогне
І ўздыхне над мужыком.
|}
3. Сагнуўшы плечы ў крук, |