Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Цёмные ночы абселі цябе,
Скрылі дарожкі-пуціны,
Марная ўрода па ўсякай сяўбе,
Крывы, убогі хаціны.
Летам труд цяжкі, хваробы ў зіму;
Родзіць магіла магілу;
С сьвечкай прайдзі, страсяні старану:
Смокчэ бязхлебіца сілы.
Мучышся, вёска, непраўдай старой…
Рукі, працягнеш з надзеяй:
Небо заплачэ халоднай слатой,
Вецер уздохі разьвее.
Вецер і моц, знаць, табе прынясе
С песьняй магучай, як воля,
Што перастоіш палацы ты ўсе,
Станеш да бою з нядолей.

|}


3.

Там, за лесам-борам
На апецэ боскай,
Як нядолі сьведка,
Села наша вёска.
Ей німа спачынку,
Ей німа пацехі,
Крышэ, ломе вецер
І платы́, і стрэхі.
А хоць і неўдала
Выгледаюць хаты,
Ходзюць к ёй у госьці
Бедны і багаты.
І ўсё-б чыста з вёскі,
Што маглі, забралі,
А што-ж далі вёсцэ?
Гэй! скажы, што далі?
Далі тую долю,
Што ўсе праклінаюць,
Далі тую волю,
Што ў яволі маюць…