Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

IV. Наша вёска.

1.

Горы ды камення,
Вузкіе палоскі:
Гэта нашэ поле,
Поле нашай вёскі,

Курные ваконцы—
Сьвету каб хоць трошкі:
Гэта нашы хаты,
Хаты нашай вёскі.

Лапці ды сермягі—
Як абраз ня боскі:
Гэта нашы людзі,
Людзі нашай вёскі,

Карчмы ды вастрогі,
Крыжыкі, бярозкі:
Гэта наша доля,
Доля нашай вёскі.


2.

Вёска, о ціхая вёска мая,
Колькі ты зносіш нешчасьцеў,
Колькі бед зносіць сямейка твая,
Колькі дарэмных напасьці!