Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На сучча, плятуча, паўзла дзермеза,
Блішчэла нясьмела раса, як сьлеза,
На лісьцях лазовых;
Каронай зялёнай дзед-бор патрэсаў,
І шумам задумам законы пісаў
Ў негаданых словах.

Нам моўча, як ночай, мігцелі агні,
Падгалей міргалі абгніўшые пні,
Як варта на стражы,
І ціха суліхай сьцікалася цень,—
За горы, за моры атходзіў наш дзень,
Мінуты ўжо важыў.
Ўжо клаўся на часе мрок сумна нямы,
І поўнач на помач, палохаці сны,
Незначна падклікаў,
С-пад сосны выноснай ты ўстала, я ўстаў…
Над намі сукамі шум-бор хахатаў
Без памяці, дзіка…

|}



Доугажданная.

Ты прышла ка мне тады,
Як зьвінелі халады,
Як стагнаў яловы плот,
Хохлік бегаў ля варот.
І сагрэла ты мяне
Ў палуцьме, у палусьне;
Пані ты была, я—пан…
Посьле зноў зацьвіў курган.
Ад мяне пашла тады,
Падганялі халады,
Скрыпам выў яловы плот,
Хохлік бегаў ля варот.