Над табой, нада мною,
Над нешчаснай зямлёю.
Не пужайся-ж ты крыкаў
Непагоды вялікай…
Нас Бог крыўдзе з людзямі,—
Восень плачэ над намі.
|}
С табою спаткаліся ў лесе:
Багун і чарнобель к нам слаўся,
Сьмеяўся пушчар, а у сьмесе
За ценем цень новы снаваўся.
За намі, прад намі снавалі
Павучные, бледные цені,—
Мяне у палац зазывалі,
Цябе у сьвятые прадсені.
Сьвятая пасьцель небасхілу,
Крывавай імглой заплывала,
Пасад заручальны магілай
Пуціна сьлепая хавала,
Пуціна была, мы і тую
Згубілі, як лепей—не зналі:
Ці маем шукаці старую,
Ці к новай блукаціся далей?
|
Далёкай, нялегкай сьцяганы хацьбой,
Пад хвойкай высокай мы селі с табой,
Як цар і царыца;
Шурпаты не жаты сох верас ля ног,
Спаў белы сплясьнелы пад шышкамі мох,
Над цёмнай крыніцай.
|