Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Не было мне пацех ад людзей, ад жыцьця,
Не заглянула сонцэ у хату маю,—
Выхры гналі-гулі без канца, без пуцьця,
Ажно долю паганую кляў я сваю…

Ой, так шоў—так зыходзе мне год за гадком,—
А ёсьць шчасьце, ах, ёсьць на бязпутнай зямлі!
Гэта шчасьце ў каханні, ў змаганні са злом—
Дык хадзі-ж, не ўцекай—душу, сэрцэ вазьмі!

Ты і я у дваём станем сьмелай ступой
Змагаць горэ-бяду, паніжэнне і блуд,
Жыць, любіць і цярпець, ненаглядка, с табой
За нявольны свой край, за свой змучэны люд!

|}



* * *

Абнімі ты мяне, маладая,
Абніманнем гарачым, агністым,
Дый памчымся ад края да края
Вольнай думкай па сьвеце цярністым.
Ў дзень вясёлы мы сонцэм пякучым
Заіскрымся ў нябесным прасторы,
З ветрам сокалам душы заручым,
Ў пушчу-лес упляцём загаворы.
Ў ночы сумнаю зоркаю глянем
На сады, на амшалые хаты;
Чары-сон навядзём заклінаннем,
Вышлем росы брылянтные ў сваты.
Узалоцімся ў сьветлые сьлёзы,
Ў сьлезы-іскры забраных загонаў;
Сьнегам-пухам зардзімся ў марозы,
Ў летку кветкай зайграем чырвонай.
Адну песьню дзень, ночка хай грае
Нам сіротам на сьвеце цярністым…
Абнімі ты мяне, маладая,
Абніманнем гарачым, агністым.