Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Што к сабе прыгарнулі-б, пясьцілі мяне,
Памаглі-бы змагаціся с чорнай нудою,
А па сьмерці павекі закрылі-бы мне.

Я хацеў-бы сабе прыгалубіць дзяўчынку,
Маю долю-нядолю дзяліці са мной,
З сэрцэм чыстым якую-б усякай часінкай
Я любіў-бы, туліў і служыў-бы якой.

Аднаго толькі сэрца мне трэба, хачу я,
І аднэй, што мяне-б зразумела душы…
Хачу мала, так мала, а доля ня чуе:
Сіратой сам адзін я гібею ў глушы.

|}



Мая жонка.

Не хачу я жонкі
Не з сваей старонкі,
Як я—багацейшай,
І як я—мудрэйшай.
А вазьму такую,
К якой любасьць чую,
Што мяне палюбя,
Як сябе самую,

*

Будзем з ёю жыці
І долю хваліці,
Весьці лад у хаце,
Дзетак гадаваці.
І так жыць па праве
Ў добрай будзем славе,
По́куль хаўтуроў нам
Злая сьмерць не справе.



Да дзяўчынкі.

Не чурайся, дзаўчынка-галубка, мяне!
Пажалей, прыгалуб бедака-сірату:
Збудзі сэрцэ, збудзі—хай на век не засьне,
Дабудзь песьню з душы, разгані цемнату.