На грудзях шчасьлівых
Кафтанок ружовы,
У руцэ сярпочэк
Точэны, сталёвы.
Вецер абнімае
Стан яе дзявочы,
Сонцэ ей цалуе
Шыю, твар і вочы.
Каласкі хінуцца
Перад ёй паклонна,
Дзівіцца ігруша
На мяжы зялёнай.
А яна—царыца
Ве́села, шчасьліва
Карануе песьняй
Залатое жніва.
Сьмела йдзе у сонцы,
Ўся сама—як сонцэ,
Гэта жнейка наша
Ў нашаей старонцэ.
|}
Я хацеў-бы… Насьледаванне з Асныка. Я хацеў-бы душу атшукаці такую Вочак пару хацеў-бы я мець прад сабою,— Адных губак хацеў-бы, што мне-б саладзілі ацеў-бы найці ручак беленькіх двое, |