Старонка:Шлюбскі Экслібрысы Тычыны.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Беларускі exlibris зарадзіўся ў дарэволюцыйны час. Нам вядомы наступныя exlibris’ы гэтае пары: 1) знак беларускага бібліофіла Б. І. Эпімаха-Шыпілы канца XIX ст. з радавым гэрбам; 2) знак беларускага бібліофіла і бібліографа Р. Земкевіча — колізэй і эгіпецкія піраміды; 3) знак беларускага грамадзкага дзеяча і вучонага В. Ластоўскага 1912 г. — паліца з кніжкамі і ініцыяламі: «В. Л.»; 4) знак беларускага поэты А. Прушынскага — лацінскія ініцыялы: «А. Р.» з орнамэнтам наўкола. Але гэта былі надта рэдкія і нявыразныя спробы ўжываньня беларускага exlibris’у; уся-ж маса exlibris’аў на Беларусі была або польскай — у польскіх паноў, якія жылі на Беларусі, або расійскай — у тагачасных расійскіх установах на Беларусі. І толькі ў цяперашні час, пры шырокім узросьце і разьвіцьці нацыянальных культур, цікавасьць да exlibris’у ў БССР становіцца больш выразнай; exlibris пачынае шырока распаўсюджвацца, захапляючы ўсё большыя колы беларускага грамадзянства; праўда водзыў, які у сувязі з гэтым, выказаў вядомы расійскі поэта С. Гарадзецкі «нужно отметить повальное увлечение белорусской интеллигенции экслибрисами, иногда очень интересными» (С. Городецкий,