Старонка:Шлюбскі Экслібрысы Тычыны.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Апісаньне exlibris’аў зроблена паводле наступных пунктаў: 1) весткі аб уласьніку і яго бібліотэцы; 2) апісаньне знаку ў меры, якая патрэбна для яго ўразуменьня. Даныя аб памеры, формаце, колеры друку, надпісах і падрабязговым апісаньні знакаў не даюцца, замест чаго самыя exlibris’ы зьмяшчаюцца наклейкамі ў натуральную велічыню.

Знакі №№ 1-6 надрукаваны ў Менску ў 1926 г. на белай (500 паасобнікаў), жоўтай (25 п.), блакітнай (25 п.), зялёнай (25 п.) і сьветла-чырвонай (25 п.) паперы. Знакі №№ 7-16 укл. надрукаваны так сама ў 1927 г. на белай (350 п.), жоўтай (50 п.), блакітнай (25 п.), сьветла-зялёнай (25 п.), сьветла-чырвонай (25 п.), і цёмна-чырвонай (25 п.) паперы.

Жыцьцярыс мастака наступны. Месцам нараджэньня Тычыны Анатоля Мікалаевіча зьяўляецца Шавельскі павет, б. Ковенскае губ. дзе ён радзіўся ў беларускай сям’і ў 1897 г. У свой час (1910 г.) вялікі ўплыў у сэнсе разьвіцьця мастацкай працы на А. М. зрабіў расійскі мастак Савасьцьянаў. У 1912-15 г.г. А. М. працуе ў мастацкай школе г. Пензы, якую ня скончыў з прычыны прызыву ў армію; далей ён працуе ў студыі акад. Кліменьцьева ў Омску і там сама на мастацкім аддзяленьні Працоўнага Інстытуту і ў шэрагу іншых мастакоў. Апрача графікі, якой А. М. заняўся пад уплывам мастака У. К. Куртукова (каля 40 кніжных вокладак і аздобы ў часопісах: «Наш Край», «Беларускі Піонэр» і інш.) ён шмат працаваў у галіне