Старонка:Шлюбскі Экслібрысы Тычыны.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Культура Белоруси — «Известия Ц. И.К. С. С.С. Р.», 1927, № 58) — трэба лічыць крыху перавялічаным.

Зацікаўленасьць кнігай наогул і exlibris’ам у прыватнасьці выклікала, між іншім, заснаваньне Беларускага Т-ва Бібліофілаў, а таксама зьяўленьне даволі значнага, для пачатку, ліку exlibris’аў, над якімі працуюць беларускія мастакі Тычына, Мінін, Лебедзева, Юдовін, Грубэ і Гуткоўскі.

Сучаснае адраджэньне беларускае культуры адбіваецца і на беларускім exlibris’е, якому прыдаюцца нацыянальныя формы ня толькі надпісамі, але зьместам і ідэяй малюнку; так, напр., знак этнографічнага аддзелу бібліотэкі А. Шлюбскага[1] (знак працы мастака Мініна) дае тыпы беларусаў з іх нацыянальнымі музычнымі прыладамі (знак апублікован і апісан М. Касьпяровічам у арт.: Краязнаўства ў сучаснай графіцы, «Наш Край», 1926 № 12); знак Цэнтральнага Бюро Краязнаўства (працы мастака П. Гуткоўскага) мае краязнаўчыя элемэнты — менскую вежу (гл. ibidem); знак М. Касьпяровіча[2] (знак працы Мініна) мае беларускія старадаўнія орнамэнты (гл. ibidem) і г. д.

Гэтае першае выданьне аб беларускім exlibris’е, якое датычыць прац аднаго толькі мастака Анатоля Тычыны, мае на мэце ня крытычны агляд творчасьці мастака, а выключна — мэты рэгістрацыйна-каталёгізацыйныя, каб дапамагчы будучым дасьледчыкам беларускага exlibris’у хутчэй і лягчэй падабраць матар’ял і разабрацца ў ім.