Старонка:Шкялёнак У трохсотыя ўгодкі.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

—ня толькі выкарыстоўваў і паглыбляў спрэчкі і непаразуменьні між імі, але стараўся няраз сам іх тварыць. Праз увесь час пабыту пры двары Сьцяпана Батуры і Жыгімонта III Сапега падтрымліваў цесную лучнасьць з Радзівілламі, часта да іх прыяжджаў і пісаў шмат лістоў, у якіх скардзіўся на крыўды, робленыя Вялікаму Князьству, абгаварваў сродкі абароны і парушаў наагул унутраныя справы Князьства.

ЛЕЎ САПЕГА.


ЛЕЎ САПЕГА.

Распачатая з вялікім князем маскоўскім Іванам Грозным вайна дала магчымасьць Льву Сапезе адзначыцца на ваенным і дыплёматычным полі. Сфармаваўшы на свой кошт гусарскі полк, ён зьвярнуў на сябе ўвагу ў бітвах пры Завалаччы, Вялікіх Луках і аблозе Пскова. Па сканчэньні вайны Сапега едзе на чале пасольства ў Маскву, куды ў тэй жа ролі езьдзілі раней дзядзькі яго—віцебскі ваявода Мікалай і менскі Андрэй. Сапега не застаў ужо жывым Грознага і з яго наступнікам Хведарам Іванавічам падпісаў ўмову згоды на 10 гадоў, паводле якой Масква атрымала Смаленшчыну, але з‘абавязалася вярнуць Полаччыну, Вяліжскую і Інфлянцкую землі. Гэта быў першы дыплёматычны выступ Сапегі і пры гэтым вельмі ўдалы. Папераджаючы бег выпадкаў, трэба зацеміць, што праз 16 гадоў, паіменна ў 1600 г.,