Перайсці да зместу

Старонка:Швейк 1.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што іх было ня надта многа, хоць Швэйк і стараўся нарабіць сваім званком як мага болей шуму. За карахвашкай беглі падшывальцы, адзін з іх падчапіўся ззаду да карахвашкі, а ўсе іншыя крычалі ў адзін голас:

— Гэй, ззаду, ззаду...

Швэйк званіў на ўсе застаўкі, рамізьнік сьцёбаў каня. На Вадзічкавай вуліцы карахвашку дагнала нейкая швэйцарыха, сябра хрысьціянскага таварыства сьвятой Марыі, ўзяла блаславеньне на ўсім хаду ад фэльдкурата, перахрысьцілася, потым злосна плюнула і крыкнула:

— Скачуць, як чэрці! Да сьмерці загналі! — і, задыхаўшыся, вярнулася на сваё старое месца.

Званок найбольш турбаваў рамізьнікаву шаўлюгу, у якой, мабыць, з гэтым гукам былі злучаны нейкія ўспаміны юнацтва; прынамсі яна бесьперапынку азіралася назад і часамі памыкалася пусьціцца ў скокі сярод вуліцы.

Гэта і быў той «форс», пра які казаў Швэйк.

Фэльдкурат пашоў у канцылярыю высьветліць фінансавы бок саборваньня і налічыў дзелаводу шпіталя, што ваенна-мэдыцынскае ведамства вінавата яму, фэльдкурату, блізка сто пяцьдзесят крон за сьвянцоны алей і за дарогу. Потым адбылася спрэчка на гэтую тэму паміж га-