Старонка:Швейк 1.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


* * *

У вайсковым шпіталі саборваньня патрабавалі двое: стары і афіцэр з запасных, былы банкаўскі чыноўнік. Абодвы яны дасталі сабе па кулі ў жывот і ляжалі побач. Афіцэр з запасных уважаў за свой абавязак саборвацца, бо яго начальнік, майор, жадаў прыняць саборваньне, і ён, падлеглы, лічыў, што парушыць дысцыпліну, калі ня дасьць сябе саборваць. Набожны майор меў поўную рахубу — ён меркаваў, што малітва вылечыць яго ад хваробы. Адылі ўначы перад саборваньнем абодвы памёрлі, і калі раніцай у шпіталь зьявіліся фэльдкурат са Швэйкам, абодва ваякі ляжалі пад посьцілкамі са счарнелымі, як у задаўленьнікаў, тварамі.

— Эх, якога форсу мы з вамі напусьцілі, пане фэльдкурат, а цяпер нам увесь інтарэс сапсавалі! — абураўся Швэйк, калі ў канцылярыі ім паведамілі, што тым дваім ужо больш нічога ня трэба.

І сапраўды, форсу яны напусьцілі. Ехалі яны ў карахвашцы, Швэйк званіў, а фэльдкурат трымаў у руцэ пляшачку з алеем, загарнутую ў сарвэтку, і бласлаўляў ёю падарожнікаў, якія з сур'ёзным выглядам зьдзявалі шапкі. Праўда,