Старонка:Швейк 1.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка не была вычытаная

гійны ды неўгаворны. Вы мне можаце пярэчыць, што вам не пагражае непасрэдная небясьпека. Дык зірнеце!

Ён тыркануў пад нос фэльдкурату сваю запісную кніжку.

— Бачыце: фэльдкурат Матыяш памёр тыдзень таму ў заразным шпіталі ў Брнэ. Хоць ты гвалту крычы. Не заплаціў мне тысячу восемсот крон ды ідзе ў халерны барак саборваць нейкага чалавека, да якога ніякіх адносін ня мае.

— Гэта быў яго абавязак, мілы чалавек, — сказаў фэльдкурат. — Я тож пайду заўтра саборваць.

— І тож у халерны барак, — зазначыў Швэйк. — Вы можаце пайсьці з намі, зірнуць, што значыць — ахвяраваць сабой.

— Пане палкавы ксёндз, — сказаў настойлівы пан, — дайце веры, я згалеў дашчэнту. Вайна вядзецца, як відаць, затым, каб перавесьці на той сьвет усіх маіх вінавайцаў.

— Калі вас павалакуць на вайсковую службу, — зноў утырыўся ў гутарку Швэйк — мы з панам фэльдкуратам адправім малебен, каб з боскай дапамогай самая першая граната выправіла вас на той сьвет.

— Васпан, я прышоў да вас за сур'ёзнай справай, — сказала гідра, зьвярнуўшыся да