Старонка:Швейк 1.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рваў: «Хто шкадуе лазы, той ненавідзе сына свайго, а хто яго любіць, той у пару карае яго... Я табе пакажу, як біцца ў мяне ў шынку».

— Вось бачыце, Швэйк, што напаткае кожнага, хто не шануе ксяндза, — усьміхнуўся фэльдкурат. — Сьвяты Ян Златавуст сказаў: «Хто шануе пастыра свайго, той шануе хрыста ў пастыры сваім, а хто зьневажае пастыра, той зьневажае госпада, намесьнікам якога ёсьць пастыр»... Да заўтрашняга саборваньня нам трэба добра падрыхтавацца. Засмажце яечню з вянглінай, згатуйце пунш-бордо, а потым ахвяруем сябе на душэўныя разважаньні, бо, як сказана ў вячэрняй малітве: «Божай літасьцю адхілены ўсе падступствы ворагаў супроць дому гэтага».

Бываюць на сьвеце трывалыя людзі — да іх належыў і чалавек, двойчы выкінуты з фэльдкуратавае кватэры. Ці толькі згатавалі вячэру, нехта пазваніў. Швэйк пайшоў адчыніць, неўзабаве вярнуўся і далажыў:

— Ён зноў тут, пане фэльдкурат, я яго да часу замкнуў у ванным пакоі, каб нам можна было спакойна павячэраць.

— Нядобра, вы зрабілі, Швэйк, — сказаў фэльдкурат, — госьць у хату — бог у хату. У даўнейшыя часы на банкетах прымушалі блазнаў