Старонка:Швейк 1.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дык ён і кажа: «А гуркі я здолеў збахтарыць і без катахізму».

Як дасталі катахізм, фэльдкурат, гартаючы яго, сказаў:

— Ну вось, саборваньне можа чыніць толькі сьвяшчэньнік і толькі алівай, асьвенчанай біскупам. Як бачыце, Швэйк, вам няможна самому зрабіць саборваньне. Прачытайце-тка мне, як яно робіцца.

Швэйк прачытаў:

— «...робіцца так: сьвяшчэньнік памазуе органы пачуцьцёў хворага, вымаўляючы разам з гэтым малітву: «Праз гэта памазаньне, дзеля свае бясконцае літасьці, хай даруе табе бог, што ты саграшыў зрокам, слыхам, нюхам, смакам, моваю ці дотыкам».

— Цікава-б ведаць, — сказаў фэльдкурат, — як можа чалавек саграшыць, напрыклад, дотыкам? Ці не растлумачылі-б вы мне гэта?

— Розна, пане фэльдкурат. — Даткнецца, напрыклад, да чужой кішэні. Зноў-жа, калі скокі... Ці мала там чаго вырабляецца.

— А нюхам?

— Калі хто нос ад чаго-небудзь верне.

— Ну, а смакам?

— Калі хто на дзевак аблізваецца.