Старонка:Швейк 1.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Потым фэльдкурат прачытаў яшчэ раз адносьнік вайсковага шпіталю, у якім яму прапанавалі зьявіцца назаўтрага ў шпіталь на Карловым пляцы саборваць цяжка параненых.

Фэльдкурат гукнуў Швэйка.

— Слухайце, Швэйк, ну ці-ж гэта ня сьвінства? Нібыццам на ўсю Прагу няма ніводнага фэльдкурата апроч мяне. Чаму-б туды не паслаць хоць-бы сабе гэтага набожнага ксяндза, які начаваў у нас нядаўна? Прыдзецца нам ехаць на Карловы пляц саборваць. Я забыўся нават, як гэта робіцца.

— Што-ж, купім катахізм, пане фэльдкурат. Там пра гэта ёсьць. Катахізм духоўным айцам — усё роўна, што праводнік чужаземцам... Адзін мой знаёмы служыў у Эмавускім манастыры за гародніка. Надумаў ён зрабіцца паслушнікам, каб атрымаць расу і ня драць дарма свае вопраткі. Дзеля гэтага яму прышлося купіць катахізм і падвучыцца, як трэба хрысьціцца, як усьцерагчыся ад першароднага грэху, што значыць — мець чыстае сумленьне ды іншае глупства. Вывучаў, а пасьля прадаў цішком палавіну ўсяго ўраджаю гуркоў з манастырскага гароду ды з гвалтам вылецеў з манастыра. Неяк мы з ім сустрэліся,