Старонка:Швейк 1.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Швэйк едзе сабораваць.

Фэльдкурат Отто Кац у задуме сядзеў над паперай, якую вось толькі прынесьлі з кашар. Гэта быў цыркуляр ваеннага міністэрства:

«Гэтым ваеннае міністэрства адмяняе на час ваенных дзеяньняў усе, якія былі дасюль, наказы, што да апошняга прычасьця вайскоўцаў. Да выкананьня і ведама вайсковага духавенства ўстанаўляюцца наступныя правілы:

§ 1. Саборваньне на фронце адмяняецца.

§ 2. Цяжка параненым і хворым не дазваляецца з мэтай саборваньня перамяшчацца ў тыл. Чынам вайсковага духавенства прапануецца вінаватых у невыкананьні гэтага незабаўна аддаваць у адпаведныя вайсковыя ўстановы дзеля далейшых росьсьледаў.

§ 3. У вайсковых шпіталях у тыле саборваньне можа адбывацца ў групавым парадку і на падставе заключэньня вайсковых лекараў, калі гэтая сьвятая цырамонія не парушае працы памянёных устаноў.

§ 4. Вайсковае духавенства абавязана па пропозыцыі галоўных лекараў шпіталяў чыніць саборваньне над асобамі, паказанымі управай шпіталю»,