Старонка:Швейк 1.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

але ўраз суняўся і, абярнуўшыся да Каца, злосна запытаўся:

— Вы ня верыце, што пятнаццатага жніўня Вялікая Прачыста?

Гулянка йшла на ўсе застаўкі. Зьявіліся яшчэ бутэлькі, і Кац раз-по-раз змушчаў набожнага фэльдкурата:

— Скажы, што ня верыш ў бога, а то не нальлю.

Здавалася, што варочаюцца часы ганеньняў на першых хрысьціян. Былы настаўнік закону божага пеў нейкую песьню мучальнікаў рымскай арэны і гвалтаваў:

— Веру ў госпада бога свайго і не зракуся яго. Ня трэба мне твайго віна. Магу і сам за ім паслаць.

Нарэшце, яго паклалі. Але перш, чымся заснуць, ён выгаласіў, узьняўшы руку, як пад прысягай:

— Веру ў бога айца, сына і сьвятога духа. Дайце мне малітаўнік.

Швэйк уторкнуў яму першую, якая трапілася пад руку, кніжку з начнога століка Отто Каца, і набожны фэльдкурат, нарэшце, заснуў з Дэкамэронам Бокачыо ў руках.