Перайсці да зместу

Старонка:Швейк 1.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— У Влашыме, дазвольце далажыць, пане фэльдкурат, — пачаў Швэйк, — быў адзін пробашч. Калі ягоная ранейшая экономка зьбегла разам з дзіцянём і грашмі, ён згадзіў сабе новую служанку. Гэты пробашч на старасьці ўдаўся ў вывучэньне сьвятога Аўгустына, які, кажуць, належыць да катэгорыі сьвятых айцоў цэрквы. Дачытаўся ён там, што кожны, хто верыць у антыподаў, падлягае праклёну цэрквы. Гукнуў ён сваю служанку ды й кажа ёй: «Слухайце, вы мне неяк казалі, што ў вас ёсьць сын сьлесар і што ён паехаў у Аўстралію. Калі гэта так, дык ён, значыць, стаў антыпод, а сьвяты Аўгустын загадвае праклясьці кожнага, хто верыць у існаваньне антыподаў». — «Бацюшка, — кажа яму баба, — сын-жа мой прысылае мне і лісты і грошы?» — «Гэта — д'яблавы штукі, — кажа ёй пробашч. — Паводле навукі сьвятога Аўгустына, ніякай Аўстраліі ня існуе. Гэта вас антыхрыст змушчае». У нядзелю ён у касьцёле аддаў яе перад усімі добрымі людзьмі на анафему і крычаў, што ніякае Аўстраліі ня існуе. Прышлося проста з касьцёлу завесьці яго ў вар'яцкі дом. Ды й шмат каму туды варта-б было. У урсулінак у манастыры ёсьць бутэлечка з малаком дзевы Марыі, якім яна карміла малога езуса, а ў дзіцячым