Старонка:Швейк 1.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стымі? Гэта значыць, вызнаіцё, што ў пекле замест простых катлоў з серкай для няшчасных грэшнікаў ужываюцца Папінавыя катлы высокага даўленьня, што грэшнікаў падскварваюць на маргарыне, а ражны круцяцца электрычнасьцю? На працягу міліёнаў год трушчаць іх, гаротных, паравымі каткамі, якімі ўбіваюць сашу, іхныя енкі запісваюць на грамафонныя кружэлкі, ды потым гэтыя кружэлкі адсылаюць угару, у рай, на пацеху праведнікаў? А ў раі працуюць новыя распырсквальнікі одэколёнаў ды сымфонічныя оркестры анёлаў граюць Брамса так шчыра, што лепш уцячы з раю куды-небудзь у пекла або ў чысьцец? У анёлачкаў да азадкаў прымайстраваны пропелеры, каб не натрудзілі сабе крылцаў?.. Піце, колега! Швэйк, налеце яму каньяку, — яму, здаецца, дрэнна.

Троху ахамянуўшыся, набожны фэльдкурат здушаным голасам пракулдыячыў:

— Рэлігія ёсьць разумовае сузіраньне... Хто ня верыць у існаваньне сьвятое тройцы...

— Швэйк, — перапыніў яго Кац, — налеце пану фэльдкурату яшчэ чарку коньяку — хай прачухаецца троху. Раскажэце яму што-небудзь, Швэйк!