Перайсці да зместу

Старонка:Швейк 1.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ну й віно, на яго ліха. Як, колега, а — запытаўся Кац.

Фанатык цьвёрда сказаў:

— Я заўважаю, што вы вымаўляеце няпрыстойныя словы.

— Прывычка, — сказаў Кац. — Часам нават лаўлю сябе на тым, што абражаю бога. Швэйк, наліце пану курату. Паслужыце-тка на вайсковай службе столькі, як я, — яшчэ ня гэтак будзеце лаяцца. Піце, дарагі колега.

Былы настаўнік закону божага няўпрыцям для сябе выпіў. Відаць было, што яму карціць нешта сказаць, ды ня змога. Ён парадкаваў думкі.

— Паважаны колега, — гаварыў далей Кац, — больш бадзёрасьці, не ўдавайце з сябе чалавека, якога за пяць хвілін мусяць павесіць. Чуў я, нібы вы аднойчы ў памылцы зьелі ў пятніцу ў адным рэсторане біток з сьвініны і пасьля гэтага пабеглі ў прыбіральню ды ўторкнулі сабе два пальцы ў рот, каб вас званітавала, баючыся, каб бог не пакараў. Я-ж сам не баюся есьці ў пост мяса і не баюся ніякага пекла. Што з вамі? Выпіце хутчэй... Стала лепей?.. Ці можа ў вас больш прогрэсыўны погляд на пекла, мо вы ідзіцё аднэй ступою з сучаснымі павевамі думкі і з рэформі-