Старонка:Швейк 1.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вочы, і ён больш з скарбовымі рэчамі ня хоча мець ніякае справы.

Увечары прышоў той самы набожны фэльдкурат, што ўраньні тож меўся правіць палявую імшу ў сапёраў. Гэта быў фанатык, які імкнуўся чыста ўсіх прыцягнуць да бога. Яшчэ як быў настаўнікам закону ў школе, ён разьвіваў рэлігійныя пачуцьці ў дзяцей аплявухамі, і газэты часам зьмяшчалі пра яго допісы накшталт «Жорсткі настаўнік закону божага» або «Выкладаньне закону божага з дапамогаю аплявух». Настаўнік-жа закону быў перакананы, што дзіця ўбярэ ў галаву сабе катахізм лепш за ўсё па аўстрыйскай сыстэме. Набожны фэльдкурат троху кульгаў на адну нагу — вынік сустрэчы ў цёмным завулку з бацькам аднаго вучня. Настаўнік закону божага надаваў у карак ягонаму сыну за тое, што тоў выказаў неймавернасьць да існаваньня сьвятой тройцы; небарака-хлапец дастаў за гэта тры таўкачы: адзін — за бога-айца, другі — за сына і трэці — за сьвятога духа.

Такім чынам, набожны фэльдкурат прышоў абарачаць свайго колегу Каца на правільны шлях і абуджаць у ім сьвятое сумленьне. Ён пачаў з таго, што зазначыў Кацу:

— Дзіўлюся, чаму гэта ў вас нідзе няма