краўца злупілі дзесяць крон штрафу. Пасьля гэтага кравец усюды казаў, што з таго, хто сумленна заявіць пра знаходку, і дваццаць пяць крон штрафу мала, што яго трэба зьбіваць да паўсьмерці пры ўсім народзе, каб іншыя навучаліся, як трэба рабіць у гэткіх выпадках... На мой розум, ніхто нашу дарахранільніцу назад не прынясе, дармо, што на ёй ззаду палкавая пячатка. Ніхто з скарбовымі рэчамі звадзіцца не захоча. Хутчэй ужо ўкіне яе ў ваду, каб ня трапіць у бяду... Учора ў шынку «Каля залатога вянка» разгаманіўся я з адным чалавекам з провінцыі, гадоў шэсьцьдзесят яму будзе. Ён прыехаў у Новую Паку скардзіцца ва ўправу акругі, што ў яго рэквізавалі карахвашку. Паваротам назад, як ужо яго з управы акругі выкінулі, ён суняўся падзівавацца на ваенны абоз. Нейкі хлапец з абозных, які вёз консэрвы для арміі, папрасіў яго з хвіліну папільнаваць коняй, ды больш і не вярнуўся. Калі абоз рушыў у дарогу, старому прышлося ехаць з усімі, і такім парадкам ён трапіў у Вэнгрыю, а там ён сам папрасіў аднаго разявайлу папільнаваць яго возу і толькі гэтым і ратаваў сябе, а то-б яго і ў Сэрбію зацягнулі. З таго часу, кажа, расчыніліся ў яго
Старонка:Швейк 1.pdf/54
Выгляд