Старонка:Швейк 1.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Была ў яго раней дзяўчынка, дык і тая з ім гаварыць перастала. А як прыехаў ён на пабыўку дамоў, дык ягоныя прыяцелі, даведаўшыся пра гэту гісторыю, выкінулі яго пад-час скокаў з піўніцы. Хлапец зачаўрыў, пачаў задумляцца і з рэшты кінуўся пад поезд... А вось яшчэ выпадак. Кравец з нашае вуліцы знайшоў залаты пярсьцёнак. Яму раілі — не аддавай у паліцыю, а ён упяўся на сваім. У паліцыі сустрэлі яго ветла, сказалі, што заяву пра згубу залатога пярсьцёнка з дыямэнтам да іх падалі і ўсё іншае. Адылі паглядзелі на камень дый кажуць яму: «Чакай добры чалавеча, ды гэта-ж шкло, а не дыямэнт. Колькі ўзяў за каменчык? Ведаем мы гэткіх знайдаў!» Канцы канцамі высьветлілася, што адначасна згубіў нехта пярсьцёнак з праўдзівым дыямэнтам, а другі — гэткі самы з фальшывым (нейкая там сямейная рэліквія). Але краўцу давялося ўсё-ткі выседзець тры дні, бо ён са злосьці дапусьціў зьняважлівы выраз у адрас паліцыі. Належную ўзнагароду ён атрымаў сваім парадкам, дзесяць процантаў, гэта значыць — адну крону і дваццаць гэлераў, — тая дрэнь каштавала адных дваццаць крон. Кравец гэтай належнай узнагародай шпурхнуў гаспадару пярсьцёнка ў хару, той падаў у суд за абразу, і з