Старонка:Швейк 1.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

будзе ахоўваць сапёраў і іхныя пантонныя масты, адылі палявая імша скончылася бяз усякай спакусы — прыемна і весела. Сапёры пацешыліся, як мае быць.

Паваротам дахаты Швэйка з фэльдкуратам не хацелі ўпусьціць у трамвай са складаным алтаром, дык Швэйк пагразіў кандуктару:

— Глядзі, вось трэсну цябе гэтым сьвятым алтаром па чэрапе!

Дацягнуўшыся, нарэшце, да хаты, яны агледзелі, што згубілі дарахранільніцу.

— Дармо, — сказаў Швэйк. — Першыя хрысьціяне правілі набажэнствы і без дарахранільніцы. Даўшы нам у газэту абвестку аб згубе, дык той, хто знайшоў, будзе вымагаць перайма. А каб мы згубілі грошы, дык наўдачу, каб хто нам вярнуў іх... Адылі можна натрапіць і на такога. У нас у палку ў Будэповіцах быў адзін гэткі: добры хлопец, але дурны. Знайшоў ён неяк сярод вуліцы пяцьсот крон і здаў іх у паліцыю. У газэтах пра яго напісалі: вось, бач, які сумленны чалавек. Ну і набраўся ён сораму. Ніхто з ім не хацеў пасьля гэтага ніякае справы весьці. Усе казалі яму: «Дурны, што ты гэта нарабіў? За гэта табе праз усё жыцьцё чырванець прыдзецца, калі ў табе хоць кропля сумленьня высталася».