Старонка:Швейк 1.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

настаўніка закону божага ў школе, надзвычай, набожнага чалавека. Ён надта зьдзіўлена зірнуў быў на свайго колегу Каца, калі той прапанаваў яму глынуць каньяку з швэйкавае фляжкі, якая ў Швэйка пад час выкананьня духоўных функцый заўсёды была напагатове.

— Каньяк някепскае маркі, — сказаў Отто Кац. — Выпіце ды й едзьце дахаты. Я ўжо спраўлюся тут адзін. Сёньня мне трэба пабыць на сьвежым паветры, а то ў мяне нешта ломіць галаву.

Набожны фэльдкурат паківаў галавой ды паехаў, а Кац спраўляў сваю ролю, як заўсёды, з надзвычайнай удачай. На гэты раз за боскую кроў, пашоў крушон, і казаньне задоўжылася больш, як звычайна. Кожнае трэцяе слова ў фэльдкурата было «і гэтак далей» або «гэта факт».

— Салдаты! Сёньня вы ад'яжджаеце на фронт і гэтак далей. Узьнясеце-ж сэрцы вашы да бога і гэтак далей. Гэта — факт. Ніхто з вас ня ведае, што з ім будзе. Гэта — факт. І гэтак далей.

І з алтара неслася «і гэтак далей» ды «гэта факт» на перамену з богам і з усімі сьвятымі. У запале красамоўства фэльдкурат выдаў прынца Аўгена Савойскага за нейкага сьвятога, які