Старонка:Швейк 1.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якога веравызнаньня. Не шанцуе мне, ды й годзе.

Фэльдкурат зірнуў на Швэйка, з хвіліну змоўчыў, потым палэпаў Швэйка па плячы і сказаў:

— Дапіце царкоўнае віно, што там ад мяне засталося, і лічыце, што вы нанова ўвайшлі ва ўлоньне каталіцкае цэрквы.

Рэлігійны дыспут.

Швэйк цэлымі днямі, траплялася, ня бачыў ахоўніка салдацкіх душ. Свае духоўныя абавязкі фэльдкурат чаргаваў з гулянкамі і досыць рэдка стыкаўся ў хаце, дый то прыходзіў увесь завэдзганы і пакомчаны, нібы марцовы кот пасьля вандраваньняў па стрэхах.

На тыя выпадкі, калі фэльдкурат прыходзіў начаваць дахаты, ён, кладучыся спаць, гаманіў са Швэйкам пра высокія матэрыі, пра духоўны экстаз, і пра радасьці мысьленьня, а часам спрабаваў імпровізаваць вершамі ці дэклямаваць Гэйнэ.

Швэйк адправіў з фэльдкуратам яшчэ адну палявую імшу, у сапёраў. Туды-ж сама ў памылцы запрасілі другога фэльдкурата, былога