Старонка:Швейк 1.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Зірні, ці няма чаго ў шуфлядзе ў канапе?» А ўва сьне зьявіўся да яго анёл і загадаў яму: «Адчыні шуфляду ў канапе?» Настаўнік паслухаўся. І калі ён убачыў там мініятурны складаны алтар з нішай для дарахранільніцы, ён укленчыў перад канапай і доўга горача маліўся, услаўляючы бога. Настаўнік бачыў у гэтым найвышэйшае прызначэньне і ахвяраваўся аздобіць гэтым алтаром Вршовіцкі касьцёл.

— Гэта нас мала абыходзіць, — заявіў фэльдкурат. Рэч, якая вам не належала, вы павінны былі аддаць у паліцыю, а ня ў нейкую праклятую рызьніцу.

— Каб часам вы з гэтым цудам ня прыдбалі якіх няпрыемнасьцяй, — дадаў Швэйк. — Вы купілі толькі канапу, але ні ў якім разе не алтар, які ёсьць вайсковая маемасьць. Гэты промысел можа дорага вам каштаваць. Няма чаго было вам зважаць на анёлаў. Адзін мой зямляк з Згоржа вось гэтак сама араў дый знайшоў на ральлі чашу для прычасьця, якую нейкі бязбожнік украў і закапаў да лепшага часу ў зямлю, пакуль не забудуцца на крадзеж. Зямляк мой таксама ўбачыў тут боскі промысел і замест таго, каб ператапіць чашу, панёс яе да ксяндза, мяркуючы,